Свой новы праект адзін з лідараў беларускай альтэрнатыўнай сцэны сярэдзіны 00-х Ян Маўзер рыхтаваў у поўнай таямніцы.

У 2010 годзе, калі частка музыкаў гурта Mauzer з’ехала ў Піцер, а сам Янка разам з Колхзам пераехаў у Мінск. Ужо ў сталіцы, шляхі заснавальнікаў гурта разышліся. Ян спрабаваў знайсці новых музыкаў ды адрадзіць гурт:

«Калі нарэшце былі знойдзеныя музыкі і пачаліся рэпетыцыі, я бачыў, што ў хлопцаў нестаякі. З’ехаў у Кіеў, прыяжджаў у Мінск, а хлопцы на рэпэтыцыях сядзелі на стулах. Для мяне гэта было як сімвал таго, што гэйм оўвэ», — расказвае музыка.

Пра новы праект Ян вырашыў нічога не паведамляць публічна, пакуль не будзе чым пахваліцца. «МАМА» паўстала наступным чынам: «Мне патэлефанаваў Сяргей Нікалайчанка (экс-«Віртуальныя тэхналогіі») і прапанаваў рабіць музыку разам. Гэта гітарыст вельмі высокага класа і прапанову я, безумоўна, прыняў. Да таго ж выявілася, што мы марылі аб адной і той жа музыцы. Мы вырашылі нічога не выдумляць і граць класічны рок. Бо гэта найлепш адпавядае тым песням, якія я пішу».

Першым сінглам «МАМА» стала кампазыцыя «Вам!», якую музыкі вырашылі прэзэнтаваць на партале Tuzin.fm. Ян кажа, што тэкст песні пісаўся яшчэ для Mauzer, якраз з яе плянаваўся камбэк гурта. «Але з музлом не ладзілася. Нікалайчанка зрабіў свой варыянт, я крыху дадаў ад сябе інтанацыяў і прыдумаў фінальны вакаліз. Тое што пісьменнік хоча сказаць, ён мусіць пісаць, а не казаць.

Мне здаецца, у тэксце таямніцаў няма, усё зразумела. А пачаць вырашылі з яе, бо з нечага ж трэба пачынаць», — усміхаецца музыка.

Запіс песні «Вам!» праходзіў у Беларусі, а звядзенне і майстраванне рабіў Уладзімір «Колхз» Селядцоў — колішні гітарыст і аўтар песень гурту Mauzer.

Новую песню можна паслухаць на сайце «Тузін гітоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0