Сёння ў інтэрнэце быў выкладзены ролік-прэўю ад мазырскай «Славіі», прысвечаны пачатку чэмпіяната Беларусі па футболе ў першай лізе.

Адметнасць – усе футбалісты каманды гавораць па-беларуску. У натхняльным відэа гульцы запрашаюць гледачоў на стадыёны, а таксама пераконваюць, што яны здольныя на многае.

Мазырская «Славія» – двухразовы чэмпіён Беларусі па футболе (1996, 2000). Але бліжэйшы сезон правядзе ў першай (другой па значэнні) лізе краіны. Каманду ўзначальвае вядомы ў краіне трэнер – Юрый Пунтус.

Варта зазначыць, што сайт «Славіі» мае стартавай беларускамоўную старонку.

У першым туры «Славія» дома будзе прымаць «Смалявічы-СТІ». Гульня адбудзецца 19 красавіка на стадыёне «Юнацтва». Пачатак а 17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?