У Краматорску (Данецкая вобласць) на мітынг у падтрымку адзінства Украіны выйшла 1000 чалавек. На ўдзельнікаў мітынгу напалі каля 100 сепаратыстаў, паведамляе партал «Навіны Данбаса». Яны паспрабавалі прарвацца да мітынгоўцаў, але іх спыніла міліцыя.

Удзельнікі праўкраінскага мітынгу трымалі ў руках нацыянальную сімволіку і скандавалі «Слава Украіне!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?