Сымболіка Фалянгі |
Мэта закону, як заявіла намесьніца прэм’ер‑міністра Марыя Тэрэза Фэрнандэс дэ ля Вэга, ‑‑ «годна закрыць трагічную старонку гісторыі, якой была грамадзяская вайна ў Гішпаніі канца 1930‑х і дыктатура генералісімуса Франка».
У адпаведнасьці з законам, асобам, якія пацярпелі ад дыктатуры, будуць выплачаныя кампэнсацыі. З грамадзкіх месцаў будзе прыбрана сымболіка дыктатарскага рэжыму — выява ярма і стрэлаў. Захавацца сымболіка зможа толькі на прыватных пабудовах, а таксама будынках, што належаць царкве.