Луганская аблрада патрабуе ад ВР і Кабміна правесці рэферэндум аб дзяржаўным ладзе Украіны і дзяржаўным статусе расійскай мовы. Пра гэта гаворыцца ў звароце да ВР і Кабміна, прынятым аблрадай у пятніцу.

«У бліжэйшыя дні павінен быць абвешчаны Усеўкраінскі рэферэндум па дзвюх пытаннях: аб дзяржаўным ладзе Украіны з максімальнай перадачай уладных паўнамоцтваў у рэгіёны і аб дзяржаўным статусе расійскай мовы», — гаворыцца ў звароце.

«Неабходна да 9 мая прыняць закон аб амністыі і непрыцягненні да адказнасці байцоў спецпадраздзяленняў «Беркут», «Альфа» і ўнутраных войскаў, вайскоўцаў, а таксама аб прававых гарантыях непераследу актывістаў і ўсіх удзельнікаў акцый пратэсту, захопаў адміністрацыйных будынкаў на ўсходзе краіны з наступным іх раззбраеннем», — сказана ў заяве.

«Мы папярэджваем: адсутнасць кампрамісаў вядзе да знішчэння не толькі дэмакратыі, але і дзяржавы як такой», — гаворыцца ў дакуменце.

«Гэта — нашы патрабаванні, ад якіх мы не адступім, бо на іх выкананні настойваюць мільёны людзей», — падкрэслілі дэпутаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?