Расійскі Чырвоны крыж пасля анексіі Крыма ў парушэнне міжнародных прынцыпаў захапіў аддзяленні Таварыства Чырвонага крыжа Украіны ў аўтаноміі.

Пра гэта заявіла кіраўніцтва ўкраінскага таварыства ў прэс-цэнтры інфармагенцтва ЛІГАБізнесІнформ.

Паводле ацэнак прэзідэнта Таварыства Чырвонага крыжа Украіны Івана Усічэнкі, маёмасць была захоплена на суму каля $5 млн. «Маёмасць не апячатаная. Проста на базе нашай арганізацыі была праведзена усталявальная канферэнцыя (расейскага Чырвонага крыжа), і гэтая маёмасць засталася за расейскім Чырвоным крыжам «, — сказаў ён.

Усічэнка адзначыў, што расейцы захапілі памяшканні, аргтэхніку. Таксама ў руках расейцаў апынуўся запас прадуктаў, прызначаны на выпадак надзвычайных сітуацый. Паводле яго слоў, маёмасць павінна быць вернутая. «Няхай расійскі Чырвоны крыж стварае сваю арганізацыю (у Крыме) і робіць неабходнае абсталяванне для сваёй дзейнасці», — сказаў ён.

Таксама, у сувязі з тым, што адбылося, на сёння пастаўлена пад пытанне рэалізацыя праграм Чырвонага крыжа па барацьбе з сухотамі, СНІДам, падкрэсліў намеснік генеральнага сакратара Таварыства Чырвонага крыжа Украіны Валерый Сяргоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?