Відавочцы выкладваюць у сацыяльных сетках фота баявой машыны дэсанту, якая пад сцягам так званай «Данецкай народнай рэспублікі» сёння з'явілася ў Северску Арцёмаўскага раёна.

Да Северскага гарсавета пад'ехалі БМД і грузавік з людзьмі. Сітуацыю сайту 06274.com.ua пракаментавала в.а. гарадскога галавы Cеверска Святлана Гатчанка.

«Мы сустрэліся з гэтымі людзьмі на тэрыторыі гараддзела міліцыі, яны былі з георгіеўскімі стужкамі. Пацікавіліся сітуацыяй у горадзе, ніякіх патрабаванняў або ультыматумаў не высоўвалі. Горад яны пакінулі. У нас усё ціха і спакойна, усе службы працуюць у штатным рэжыме», — заявіла яна.

Расійскі ІТАР-ТАСС у гэты ж час зноў папаўся на хлусні: рэсурс паведамляе, што Северск нібыта перайшоў пад кантроль так званай «Данецкай народнай рэспублікі», украінскія сцягі змянілі на ДНР. Гатчанкаабвяргае такое сцвярджэнне: «Ніякіх дакументаў яны мне не паказвалі, я нічога не падпісвала. Сцяг каля гарсавета яны не змянялі», — кажа в.а. гарадскога галавы.

Па словах мясцовых жыхароў, у грузавіку было каля дваццаці узброеных людзей. Раней СМІ паведамлялі, што апалчэнцы, якія захапілі ў Славянску выканкам і гараддзел, выступілі са Славянска ў бок Арцёмаўска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?