Аляксандр Лукашэнка сваім указам прызначыў Андрэя Худыка намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта. Дагэтуль чыноўнік быў старшынёй Гродзенскага гарвыканкама.

Андрэй Худык нарадзіўся ў 1959 годзе ў Хмяльніцкай вобласці Украіны, скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут і Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы, аднак кар'еру рабіў у Беларусі.

Пасля праходжання службы ў войску ён працаваў у калгасах Іўешчыны — прыехаў да дзяўчыны, у якую закахаўся.

У 1999 Худык узначаліў Браслаўскі харчовы камбінат, а з 2002 стаў чыноўнікам, прычым па кар'ернай лесвіцы ён рос няспынна. Спачатку Худык — першы намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, пасля старшыня Дзятлаўскага райвыканкама. Адтуль яго перавялі ў Лідскі райвыканкам, дзе ён правёў «Дажынкі» і наладзіў кантакты з літоўскімі інвестарамі.

У 2011 ён стаў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, а ў пачатку 2013 Лукашэнка прызначыў чыноўніка кіраўніком Гродна.

Дарэчы, пераехаўшы ў абласны цэнтр, чыноўнік змяніў імідж, згаліўшы вусы.

На пасадзе старшыні гарвыканкама Худыка пратрымалі трохі больш за год, пасля чаго забралі ў Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?