Крымскіх татараў, якія пражываюць у Аўтаномнай рэспубліцы Крым і адмаўляюцца ад расейскага грамадзянства, звальняюць з працы.

Пра гэта распавёў народны дэпутат Мустафа Джамілеў.

«Сітуацыя ў Крыме сумная. На кожным кроку праверкі дакументаў. Людзі не ведаюць, што рабіць. Тых крымскіх татараў, якія не хочуць станавіцца грамадзянамі Расіі, па сутнасці, прымушаюць, таму што, калі яны не будуць атрымліваць расейскія пашпарты, то не змогуць ўладкавацца на працу», — сказаў ён.

«Тых, хто адмаўляецца браць пашпарты — ужо пачынаюць выганяць з працы. Пад пытаннем таксама права ўласнасці», — распавёў Джамілеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?