Сёньня раніцай а 7.30 упершыню адчынілася аўтобусная каса на дыспэтчарскай станцыі «Дружная», гэта з паўднёвага боку чыгуначнага вакзалу.

Каса месьціцца на вуліцы Вакзальнай, 26 і суседзіць з прыгараднымі чыгуначнымі касамі. У ёй можна купіць білеты на аўтобусы па Белаурсі і за мяжу. Графік працы — ад 7.30 да 20.00.

Пасьля закрыцьця цэнтральнага аўтавакзалу білеты на аўтобус у сталіцы можна было набыць на рэшце аўтобусных вакзалаў, якія знаходзяцца па‑за цэнтрам.

На д/с «Дружная» таксама заяжджаюць аўтобусы па дарозе з Усходняга вакзалу ў Горадню, Баранавічы, Пінск, Іванава, Сьвіслач ды іншыя гарады, поўны сьпіс якіх можна пабачыць на сайце «Мінсктранса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?