Беларусь папрасіла ў Вэнэсуэлы крэдыт у зьвязку з рэзкім падаражаньнем расейскіх энэргарэсурсаў.

Просьба была перададзеная міністэрству фінансаў Вэнэсуэлы ў часе нядаўняй сустрэчы прадстаўнікоў урадавых органаў дзьвюх краін у Каракасе. Часовы павераны Вэнэсуэлы ў справах Беларусі Амэрыка Дыяс Нунье адзначыў, што Вэнэсуэла і Беларусь ёьць блізкімі сябрамі, а між сябрамі мусіць існаваць рэальная, а не дэкляраваная салідарнасьць, паведамляюць «dni.ru».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0