На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Колем наведаў сталічны Свята-Духавы кафедральны сабор.

«Ваша прэвасхадзіцельства, — звярнуўся мітрапаліт Павел да Аляксандра Лукашэнкі і не ўпусціў магчымасць адпусціць камплімент: —

Я часам нашым прыхаджанам задаю пытанне, а вы ведаеце, хто такі Аляксандр Лукашэнка? Ведаем, кажуць, гэта наш прэзідэнт. Я ў такіх выпадках заўсёды кажу: мы з вамі павінны не толькі за яго галасаваць, але яшчэ і маліцца,

каб Бог яго ўмудраў, каб дараваў яму крэпкае здароўе і сілу духа, каб і ў будучыні наша краіна квітнела».

Адзначым, што Павел (Георгій Панамароў) — грамадзянін Расіі, ён не мае права галасаваць на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?