Велікодная беларуская традыцыя ў амерыканскім горадзе ФОТАФАКТ
У горадзе Саўт-Рывэр у штаце Нью-Джэрсі ў суботу ўвечары каля праваслаўнай царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай сабраліся прыхаджане і непрыхаджане на традыцыйнае асьвячэньне велікоднае ежы.
Пры сонечным надвор’і ўрачыстасьць асьвячэньня адбылася на траўніку каля царквы. Уздоўж царкоўнага будынку людзі паставілі кошыкі, напоўненыя чырвонымі яйкамі, бабкамі, мяснымі вырабамі, слоікамі з хрэнам ды запаленымі сьвечкамі. Настаяцель айцец Міхаіл, у суправаджэньні царкоўнага хору, блаславіў ежу й вернікаў.
Вялікія рэлігійныя сьвяты служаць шмат каму добрай нагодай пабачыцца зь сябрамі й знаёмымі, якія жывуць воддаль, але трымаюцца сваіх традыцыяў і захоўваюць памяць пра край паходжаньня.
Глядзі таксама: у Саўт-Рыверы (ЗША) узнялі бел-чырвона-белы сцяг ФОТАФАКТ
Каментары