На Вялікдзень жыхары мястэчка Параф’янава (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) пабачылі цікавую з’яву на небе. Вакол сонца, якое заходзіла, утварыўся німб святла, які формай нагадваў курынае яйка.

Німб атачалі два эліптычныя колы – больш выразнае ружовае і ледзь бачнае аранжавае.

Яйка на небе можна было бачыць на працягу дваццаці хвілінаў – з 19:45 да 20:10.

Гэтая атмасферная з’ява вядомая навукоўцам як гало. Выявы на небе ўтвараюцца дзякуючы адлюстраванню і пераламленню сонечнага святла праз крышталікі льду на вышыні 5-10 кіламетраў.

Цікава, што гало над Параф’янавам з’явілася ў дзень, калі хрысціяне ўсіх канфесій святкуюць Уваскрасенне Хрыстова. Велікоднае яйка – адзін з сімвалаў гэтага свята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?