Аб’ёмы аўтамабільных выхлапных газаў у Менску сёлета павялічацца на пяць адсоткаў у параўнаньні зь леташнімі паказьнікамі. Такі прагноз зрабілі спэцыялісты Камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Менгарвыканкаму.

Гэта наўпрост павязана з павелічэньнем сталічнага аўтапарку. Выхлапныя газы на сёньня складаюць больш за 80 адсоткаў ад агульнага аб’ёму шкодных выкідаў.

Паводле разьлікаў эколягаў, у 2007 годзе аўтамабілі «выкінуць» у неба над сталіцай 194.000 тонаў чаднага газу і сажы — столькі сама, колькі і ў буйных эўрапейскіх сталіцах. А да 2010 году, згодна з прагнозамі, гэтая лічба павялічыцца сама меней да 200.000 тонаў.

Паводле: «Минский Курьер»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0