Расійскія тэлеканалы не будуць трансляваць бой паміж баксёрам Уладзімірам Клічко і аўстралійцам Алексам Леапаі, які пройдзе 26 красавіка ў нямецкім Оберхаўзэне, паведамляе Lenta.ru

«Фанаты бокса ў Расіі не ўбачаць мой бой 26 красавіка на ТВ. Лепш, каб спорт аб'ядноўваў, а не раз'ядноўваў нашы народы, як цяперашняя прапаганда», — напісаў баксёр у афіцыйным твітары братоў Клічко.

Спартсмен звязвае такое рашэнне з палітыкай. Яго старэйшы брат Віталь Клічко з'яўляецца лідарам украінскай партыі УДАР і часта прысутнічае на паядынках.

Уладзімір Клічко — чэмпіён свету па версіі WBA (Сусветная баксёрская асацыяцыя), IBF (Міжнародная федэрацыя бокса), WBO (Сусветная баксёрская арганізацыя) і IBO (Міжнародная баксёрская арганізацыя).