Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прызначыў контр-адмірала Ігара Смоляка — начальнікам Чарнаморскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча імя Нахімава, вызваліўшы яго ад пасады камандзіра 36-й дывізіі надводных караблёў Ціхаакіянскага флоту.

Таксама Пуцін прызначыў контр-адмірала Дзяніса Бярозаўскага — намеснікам камандуючага Чарнаморскім флотам, які ў сакавіку перайшоў у Крыме на бок Расіі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?