Трое невядомых захапілі ў панядзелак, 21 красавіка, чацвярых закладнікаў у Белгародскім (Расія) аддзяленні банка «Заходні», у якога ЦБ адклікаў ліцэнзію.

Пра гэта РІА Навіны паведаміла па тэлефоне крыніца ў сілавых структурах Белгародскай вобласці.

Паводле яе звестак, адзін з захопнікаў узброены карабінам «Сайга». Са зламыснікамі, якія патрабуюць 25 мільёнаў расійскіх рублёў, вядуцца перамовы.

Афіцыйных каментароў праваахоўных органаў пакуль няма.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?