У ДТЗ, якое адбылося 20 красавіка ў 14.30 у вёсцы Равяцічы Бярозаўскага раёна, сур'ёзныя траўмы атрымаў 56-гадовы кіроўца Harley-Davidson. За рулём «Харлея» быў брат беларускага алігарха Юрыя Чыжа — Анатоль.

«Жыхар Бярозы на Harley-Davidson ехаў па правым баку вуліцы Леніна. Паблізу дома № 8 ён не справіўся з кіраваннем, гэта прывяло да заносу і перакульвання транспартнага сродку», — паведамілі ў ДАІ Брэсцкай вобласці.

У выніку кіроўцу матацыкла з множнымі траўмамі даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

Як дадалі ў ДАІ, кіроўца матацыкла быў цвярозы і ехаў у моташлеме.

Беларускі бізнесмен Юрый Чыж нарадзіўся ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У мінулым годзе ён узначаліў «Топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?