Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пачало расследаванне трэцяй крымінальнай справы ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ «Фандок» (Бабруйск) па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Нагадаем, у лістападзе 2013 года ў дачыненні да Майко былі распачатыя дзве крымінальныя справы за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Як сказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, з ліпеня па лістапад 2007 года, дзейнічаючы з асабістай зацікаўленасці, гендырэктар даў указанне падначаленым работнікам на афармленне дакументаў і адгрузку шліфаванай фанеры ў адрас расійскіх фірмаў па цане, значна ніжэйшай за біржавую. «У выніку прычыніў шкоду грамадству ў выглядзе розніцы паміж біржавой цаной і цаной пастаўкі ў суме больш за 70 млн рублёў», — адзначыла прадстаўнік УСК.

Былому кіраўніку прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Накладзены арышт на яго маёмасць на суму каля 1,8 млрд рублёў.

Раней Уладзімір Майко быў западозраны ў тым, што падпісаў акты прыёмкі-перадачы за фактычна не выкананыя ў поўным аб'ёме працы па мадэрнізацыі і ўводу ў эксплуатацыю лініі сартавання круглага лесу, а таксама аб выкананні шэф- мантажных і пусканаладачных работ па будаўніцтве міні -ЦЭЦ «Фандок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?