Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным сходам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі падпісана сёння ў Мінску ў час афіцыйнага візіту лаоскай парламенцкай дэлегацыі.

З беларускага боку пагадненне падпісаў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў, з лаоскага - кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Пані Ятхоту. Акрамя таго, сёння падпісаны дакумент аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур па дагаворы аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі.

Як адзначыў Анатоль Рубінаў, гэты візіт беларускі бок успрымае як вельмі важны крок па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж Лаосам і Беларуссю. «У нашых краін шмат агульнага як ва ўнутрыдзяржаўнай палітыцы, так і адносна міжнародных абавязацельстваў», — сказаў ён. «Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з Лаосам. Мы разглядаем яго як важны напрамак у нашай палітыцы ў Паўднёва-Усходняй Азіі», — падкрэсліў спікер.

У сваю чаргу Пані Ятхоту падзякавала беларускаму боку за запрашэнне і цёплы прыём. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што пасля падпісання дакументаў узаемадзеянне дзвюх краін атрымае больш канкрэтныя формы. 

Афіцыйны візіт лаоскай дэлегацыі прадоўжыцца да 24 красавіка. У праграме — сустрэча з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, наведванне ЗАТ «Атлант». Госці пабываюць у Гродзенскай вобласці, дзе чакаецца сустрэча з кіраўніцтвам Карэліцкага раёна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?