Пасьля адмовы кіраўніцтва ПК «МАЗ» выдзяліць памяшканьне для правядзеньня Форума, арганізатары былі вымушаныя шукаць іншыя мажлівасьці. Як зазначыў старшныя аргкамітэту па правядзеньні Форума «У будучыню — без камунізму» Алесь Міхалевіч, прычына адмовы ў памяшканьні выдуманая, і Форум адбудзецца ў любым выпадку, няхай і ў меншым маштабе.
У Форуме «У будучыню — без камунізму» прымуць удзел навукоўцы, асобы, пацярпелыя ад рэпрэсіяў камуністычнага рэжыму, палітыкі, грамадзкія дзеячы, дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі духавенства, а таксама замежныя госьці.
У пачатку лістапада ў Менску адбудзецца міжнародныя сустрэча прадстаўнікоў камуністычных партыяў. Беларуская грамадзкасьць выступае з рашучым пратэстам супраць экспансіі камуністычнага імпэрыялізму. Таму па ініцыятыве грамадзка‑палітычных лідэраў Беларусі створаны аргкамітэт па правядзеньні антыкамуністычнага Форуму, у склад якога ўвайшлі Павал Севярынец, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Ігар Кузьняцоў, вядомы дасьледнік тэмы камуністычных рэпрэсіяў, кандыдат гістарычных навук, а таксама Алесь Міхалевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ.
Аргкамітэт па правядзеньні Форума «У будучыню — без камунізму»
Для дадатковай інфармацыі можна зьвяртацца па адрасе
[email protected] і па тэлефоне 6822055