«Хто б да нас не прыйшоў, мы будзем абараняцца са зброяй у руках», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка тых, хто хоча паўтарыць у Беларусь украінскі сцэнар.
Лукашэнка расказаў, што меў размовы з краінамі Захаду адносна выхаду з украінскага крызісу.
«Калі вы хочаце сутыкнуць нас з Расіяй, у вас не ўдасца», — расказаў ён пра свой адказ заходнікам у часе гэтых кулуарных размоваў. «У самых складаных сітуацыях мы будзем разам з Расіяй», — паўтарыў ён.
«Мы будзем з Расіяй», — тройчы паўтарыў ён.
«Нас страшаць: заўтра тут Пуцін прыйдзе, нас захопіць. Калі прыйдуць, мы будзем змагацца».
І калі Пуцін прыйдзе, дык яшчэ пытанне, на чыім баку будуць рускія ваяваць, — напаўжартам, напаўсур'ёзна сказаў ён.
Не называючы прозвішча віцебскага актывіста расейскага руху Герашчанкі, Лукашэнка выказаў здзіўленне, што яго дагэтуль не выкінулі з Беларусі. «Да такіх людзей падыходзіць як да дыверсантаў!» — загадаў ён.
«Вы ж мяне ведаеце, я ніколі не быў туалетнай паперай і не буду», — звярнуўся ён да пасла Расіі Сурыкава. «Беларуская мова — гэта родная мова, і мы павінны яе ведаць. Мы занадта асцярожна падтрымліваем беларускую мову», — прызнаўся Аляксандр Лукашэнка.