Суд прызнаў расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага вінаватым у паклёпе на муніцыпальнага дэпутата Аляксея Лісавенку.

Міравы судовы ўчастак Бабушкінскага раёна прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў 300 тыс. расійскіх рублёў.

Раней дэпутат «Адзінай Расіі» і кіраўнік муніцыпальнага сходу Бабушкінскага раёна Масквы Аляксей Лісавенка напісаў заяву ў паліцыю з просьбай прыцягнуць Навальнага да адказнасці за запіс ў твітары апазіцыянера ад 5 сакавіка.

Запіс быў прысвечаны прапанове Лісавенкі забараніць на тэрыторыі Расіі замежныя сацыяльныя сеткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?