У інтэрв'ю расійскаму каналу Lifenews мэр Славянска (Данецкая вобласць) Нэлі Штэпа заявіла, што ўдзячная Пуціну і рада сепаратыстам. Штэпа заявіла, што Яраш — гэта «бяда для ўсёй Украіны» і што яна ўдзячная Пуціну за тое, што ён увайшоў у Крым.

Апроч таго, мэр Славянска заявіла, што побач з сепаратыстамі пачуваецца абароненай.

«Я гляджу на прыхільнікаў федэралізацыі і бачу, што яны моцныя духам. Яны перамогуць і «Правы сектар», і вайскоўцаў — яны ўсіх тут перамогуць, бо яны ўпэўненыя ў тым, што яны робяць. У іх няма нянавісці да бандэраўцаў, яны проста ведаюць, што нельга нікога сюды ўпусціць», — заявіла яна.

Таксама Штэпа заяўляе расійскім СМІ, што яна насамрэч нікуды не з'яжджала і «добраахвотна» склала з сябе паўнамоцтвы. Увесь гэты час знаходзілася ў будынку гарсавета Славянска разам з сепаратыстамі.

Акрамя гэтага, Штэпа заяўляе, што ў Славянск «увайшоў» «Правы сектар».

«Яраш, ты сапраўдная бяда для ўсёй Украіны. Тое, што ў свой час прыбралі Януковіча і паставілі Яцанюка, — хрэн за рэдзьку не саладзейшы, — каментуе Штэпа сітуацыю ва Украіне. — Я вельмі ўдзячная Пуціну за тое, што ён увайшоў у Крым. Ён спыніў на Палтаве «Правы сектар». Калі б Крым не перайшоў да Расіі, нас бы змялі з твару Зямлі, як вельмі многіх, і цяпер у Славянску знаходзіліся б не апалчэнцы, а «Правы сектар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?