Звяртаючыся з пасланнем да народа і парламента, Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што яго вельмі непакоіць тое, што адбываецца сёння на паўднёвым усходзе Украіны. 

«Напэўна, нашым братам-расіянам не падабаецца пазіцыя, якую я заняў супраць федэралізацыі Украіны, — заявіў ён. — Вы ж добра разумееце, да чаго яна можа прывесці — на гэтым этапе мы юрыдычна зафіксуем фактычна рукамі ўкраінцаў раскол краіны на ўсход і захад, а заўтра не выключана магчымасць, што нехта ад гэтай федэрацыі частку адарве. Ці паспрабуе гуляць — на ўсходзе адны, на захадзе іншыя. Нам, беларусам, гэта трэба? Не. Мы хочам, каб Украіна была адзінай, цэласнай, пазаблокавай, а ад супрацоўніцтва з Расіяй, Беларуссю Украіне нікуды не дзецца!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?