Так званы «народны мэр» горада Славянска Вячаслаў Панамароў паведаміў, што сепаратысты ўзялі ў закладнікі амерыканскага журналіста Саймана Астроўскага.
Пра гэта Панамароў заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Доме культуры Славянска.
Паводле яго слоў, у Астроўскага падвойнае грамадзянства ЗША і Ізраіля, ён з'яўляецца супрацоўнікам амерыканскага выдання Vice.
Адзначаецца, што прэс-канферэнцыя была ненадоўга перапыненая, Панамарову патэлефанавалі бацькі журналіста, лідар сепаратыстаў запэўніў, што з іх сынам усё добра.
«Яго ніхто не выкрадаў, яго ніхто не трымае ў закладніках, ён зараз у нас, у СБУ, рыхтуе матэрыял, працуе», — сказаў Панамароў.
Сайман Астроўскі некалі прыязджаў у Мінск і рабіў рэпартаж пра незалежную прэсу, у тым ліку і пра «Нашу Ніву».





