Акадэмічны ансамбль песні і танца расійскай арміі імя Аляксандрава выпусціў песню «Ветлівыя людзі» (так называюць расійскіх ваенных без апазнавальных знакаў, якія «гарантавалі бяспеку» ў Крыме падчас рэферэндуму), паведамляе 22 красавіка «Слон.ру». Відэа апублікавана на YouTube.

Відэашэраг складзены з фатаграфій, зробленых у Крыме з 10 па 13 красавіка.

У прыпеве песні спяваецца, што «ветлівыя людзі Айчыны гонар і славу зберагуць».

Песня раней выконвалася на канцэртах ансамбля расійскай арміі, у тым ліку ў Еўпаторыі 10 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?