«Зялёныя чалавечкі» на Данеччыне аказаліся спецназаўцамі з Санкт-Пецярбурга. Байцоў апазналі па фатаграфіях і па характэрным слове «поребрик», якое ўжываецца толькі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе kramatorsk.info.

Гэтыя байцы з'яўляюцца ветэранамі атрада спецыяльнага прызначэння УФСІН «Тайфун», які размяшчаецца ў гэтым горадзе. У 2000 годзе яны прымалі ўдзел у кровапралітных баях ля Камсамольскага ў Чачні, два чалавекі загінулі.

Адзін з байцоў ўдзельнічаў у расійскім ўварванні ў Грузію.

З 6 красавіка расійскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама упраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў збройным арсеналам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?