Расія хоча забараніць Украіне дыслакаваць войскі ў некаторых частках краіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС РФ, якое цытуе ІТАР-ТАСС.

Расійскі бок «зноў настойвае на неадкладнай дээскалацыі сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, адводзе падраздзяленняў ўкраінскай арміі і пачатку рэальнага ўнутрыўкраінскага дыялогу з ахопам усіх рэгіёнаў і палітычных утварэнняў краіны», — сказана ў заяве дыпведамства РФ.

У прыватнасці, у Маскве «вельмі здзіўленыя скажонай інтэрпрэтацыяй кіеўскімі ўладамі, а таксама амерыканскімі партнёрамі зместу прынятай 17 красавіка гэтага года ў Жэневе заявы па выніках чатырохбаковай сустрэчы прадстаўнікоў Расіі, ЗША, ЕС і Украіны».

Таксама расійскія дыпламаты лічаць, што праводзячы антытэрарыстычную аперацыю, украінскія ўлады парушаюць правы людзей, якія захапілі адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах Данецкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?