В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў падкрэслівае, што РФ каардынуе і падтрымлівае тэрарыстаў на ўсходзе, а антытэрарыстычная аперацыя адноўленая.

Пра гэта ён сказаў у сваім звароце, якое трансляваў тэлеканал «Рада».

Турчынаў падкрэсліў, што тэрарысты, якія ўзялі ў закладнікі ўвесь Данецкі рэгіён, ужо даўно перайшлі межы чалавечнасці, а ўзброеныя злачынцы захопліваюць адміністрацыйныя будынкі і бяруць у закладнікі ўкраінскіх грамадзян і замежных журналістаў, катуюць і забіваюць патрыётаў Украіны.

«Улічваючы рэальную небяспеку і неабходнасць абараніць людзей, мы аднавілі антытэрарыстычную аперацыю, якая сістэмна і паслядоўна рэалізуецца з мэтай поўнай лакалізацыі тэрарыстычнай пагрозы абароны мірных грамадзян нашай краіны», — падкрэсліў Турчынаў.

У той жа час, падкрэсліў ён, Расійская Федэрацыя «каардынуе і адкрыта падтрымлівае забойцаў-тэрарыстаў, якія дзейнічаюць са зброяй у руках на ўсходзе нашай краіны».

«Не маючы ніякіх падстаў, кіраўніцтва Расіі дазваляе сабе нахабным чынам ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны. Расія на дзяржаўным узроўні падтрымлівае тэрарызм у нашай краіне менавіта ў той час, калі расійскія грамадзяне ўвесь час пакутуюць ад тэрарыстычных нападаў на сваёй тэрыторыі», — сказаў старшыня ВР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?