У Еўрасаюзе прызнаюць права Кіева прадпрымаць сілавыя меры для абароны суверэнітэту дзяржавы.

Пра гэта заявіў у чацвер спікер высокага прадстаўніка ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Майкл Ман.

«Мы цалкам давяраем ўкраінскай уладзе. Мы прызнаем права Украіны на абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», — сказаў ён, каментуючы актывізацыю правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на Усходзе Украіны.

Ман падкрэсліў, што Украіна выконвае свае абавязацельствы ў рамках Жэнеўскіх дамоўленасцей.

Як вядома, сілавікі пасля святаў вярнуліся да рэалізацыі антытэрарыстычнай аперацыі. У чацвер у Славянску яны захапілі тры блокпасты, забітыя да 5-7 баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?