Алесь Камоцкі

Новая кніга Алеся Камоцкага «Глыбіня дажджу» выйшла ў сьвет у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яна прэзэнтуе лепшыя паэтычныя творы аўтара ад канца 1970‑х да нашых дзён: вершы, тэксты песень, пераклады розных аўтараў.

Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час творчай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную кнігу — звычайна ўсё рабіў сам. 1 лістапада адбылася прэзэнтацыя зборніка.

Празь які месяц мусіць выйсьці і новы альбом Алеся Камоцкага «З бацькоўскай кружэлкі».

Выданьне зацягнулася, бо высьветлілася, што я ня ўмею правільна сьпяваць гэты альбом. Я ня ўпэўнены, што навучыўся яго сьпяваць. У ліпені сеў пісаць, і сталася, што не адпавядае… Давялося ўсё выкінуць, што запісаў. Два месяцы займаўся з выкладчыцай. Што гэта дало — пакажа час. Мяркую, за месяц я яго скончу».

Паводле: Севярын Квяткоўскі, Radio Free Europe / Radio Liberty

Глядзі яшчэ:
Камоцкі падрыхтаваў альбом з савецкай клясыкай па-беларуску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0