Амерыканскі часопіс Time уключыў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў спіс «100 самых уплывовых людзей у свеце». Пералік персон быў апублікаваны на сайце выдання ў чацвер.

Удзельнікі спісу, у які ўвайшлі дзеячы палітыкі, рэлігіі, мастацтва і спорту, не ранжыраваныя. Уключэнне кожнага з іх у спіс пракаментаваў запрошаны эксперт.

Сярод палітыкаў, таксама якія ўвайшлі ў спіс, — прэзідэнт ЗША Барак Абама, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, старшыня Кітая Сі Цзіньпін, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Ірана Хасан Рухані, лідэр КНДР Кім Чэн Ын, экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і кандыдат у прэзідэнты Егіпта, былы міністр абароны краіны Абдэль Фаттах ас-Сісі.

У асобную катэгорыю рэдакцыя выдзеліла людзей, якія вызначыліся ў сферы абароны правоў чалавека. У прыватнасці, туды трапілі выкрывальнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн і юная пакістанская праваабаронца Малала Юсуфзай.

Самымі ўплывовымі людзьмі ў сферы мастацтва Time назваў у прыватнасці спявачак Майлі Сайрус, Беёнсэ, акцёраў Мэцью Маконахі і Бенедыкта Камбэрбэтча, пісьменніцу Арундаці Рой і мастачку Марыну Абрамовіч. Адным з самых уплывовых рэлігійных дзеячаў у свеце Time прызнаў Папу Рымскага Францішка.

Раней значнасць расейскага лідэра на міжнароднай арэне адзначалі і іншыя выданні. У канцы 2013 года адна з найстарэйшых брытанскіх газет Times назвала Пуціна «Чалавекам года на міжнароднай арэне».

У канцы кастрычніка кіраўнік расійскай дзяржавы ўзначаліў рэйтынг самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Forbes. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?