Віка Мароз |
Італьянскі тэлеканал Sky Vivo абвесціў пра хуткую прэм’еру серыяла, які зняты па матывах гісторыі, што здарылася з беларускай сіратой Вікай Мароз. У аснову шасцісерыйнага фільма «У імя Марыі» (у Італіі Віку працягваюць зваць Марыяй) пакладзеная гісторыя адносін паміж дзяўчынкам і сям’ёй Джуста‑Барначын.
Серыял здымалі ва Украіне — як патлумачыў рэжысёр, гэта больш адкрытая краіна, куды грамадзяне Еўрасаюзу могуць патрапіць без візы. Фабула фільма наступная: ва Украіну прыязджае святар з Італіі, каб высвятліць, што здарылася з дзяўчынкай пасля яе прымусовага вяртання на Радзіму. Святар не можа знайсці дзяўчынку, аднак ён уражаны лёсам чарнобыльскіх дзяцей, якія жывуць ва Украіне і накіраваныя на аздараўленне ў Італію.