Як паведамляе цэнтар навінаў ААН, генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун накіраваў Генэральнай асабмлеі даклад, прысьвечаны зьмякчэньню наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У ім ён нагадаў пра ініцыятыву Беларусі аб’явіць трэцяе дзесяцігодзьдзе пасьля аварыі на ЧАЭС дзесяцігодзьдзем устойлівага разьвіцьця пацярпелых рэгіёнаў і паведаміў пра намер распрацаваць у рамках ААН плян дзеяньняў па іх адраджэньні.

Кіраўнік ААН падкрэсьліў, што ўстановы сыстэмы ААН, а таксама ўрады Беларусі, Украіны й Расеі прызнаюць, што па сканчэньні двух дзесяцігодзьдзяў вяртаньне да нармальнага жыцьця ёсьць рэальнай пэрспэктывай для большасьці людзей, якія жывуць у раёнах, пацярпелых у выніку чарнобыльскай аварыі. Пан Гі Мун падкрэсьліў, што для гэтага неабходна імкнуцца да ўстойлівага сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця гэтых раёнаў, стварэньня там новых працоўных месцаў і прыцягненьня дадатковых інвэстыцый.

Генэральны сакратар зьвярнуў увагу на эканамічны рост, які быў дасягнуты ва ўсіх трох пацярпелых краінах і падкрэсьліў, што гэта будзе спрыяць узнаўленьню пацярпелых тэрыторый. Адначасова ён адзначыў, што «мясцовыя жыхары ўсё яшчэ перажываюць наступствы пасіўнасьці й безнадзейнасьці, якімі характарызаваліся апошнія два дзесяцігодзьдзі пасьля чарнобыльскай аварыі».

«Подробности»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0