Грамадства33

У Мінску сёння пройдзе Чарнобыльскі шлях

Сёння — 28-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (26 красавіка 1986). У чарговую гадавіну самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначыць традыцыйным «Чарнобыльскім шляхам».

Збор удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» аб`яўлены на 16.00 каля кінатэатра «Кастрычнік». Шэсце пачнецца ў 16.30, а мітынг у парку Дружбы Народаў пройдзе з 17.30 да 18.30.

«Наша Ніва» будзе весці анлайн з месца падзей.

Арганізатары акцыі не выключаюць магчымых правакацый з боку ўладаў. На гэтым тыдні былі затрыманыя некалькі грамадскіх лідараў, у тым ліку прадстаўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

У чацвер быў затрыманы, а ў пятніцу асуджаны на 25 сутак былы палітвязень, лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Чацвёрты энергаблок Чарнобыльскай АЭС узарваўся 26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны, нагадвае БелаПАН. Нягледзячы на тое што станцыя размешчана ва Украіне, каля горада Прыпяць, больш як 70% радыенуклідаў асела на тэрыторыі Беларусі.

Ад наступстваў аварыі пацярпелі каля 2 млн. жыхароў краіны, у тым ліку больш за паўмільёна дзяцей. З сельскагаспадарчага абароту выведзены 2 млн. 64 тыс. квадратных кіламетраў сельгасугоддзяў. 

Паводле звестак МНС, праз 28 гадоў пасля аварыі плошча забруджаных радыяцыяй тэрыторый Беларусі зменшылася ў 1,6 разу, да 30 тыс. кв. км радыеактыўнага забруджання. Забруджаныя тэрыторыі застаюцца ў 57 адміністрацыйных раёнах краіны, на якіх знаходзяцца 2 тыс. 393 населеныя пункты з насельніцтвам у 1,142 млн. чалавек.

Каментары3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень15

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці5

Улады ЗША абвінавацілі неанацыста з Грузіі ў падрыхтоўцы масавага атручвання дзяцей у Нью-Ёрку5

Круты выказаў спачуванні родным загінулых падчас урагану. Але не Лукашэнка5

Высокаінтэнсіўныя фізічныя нагрузкі ў старасці паляпшаюць памяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Галоўнае
Усе навіны →