Папа Рымскі Францішак выказаў надзею на хуткае ўсталяванне міру ва Украіне. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з в.а. прэм'ер-міністра Украіны Арсеніем Яцанюком, якому падарыў асадку.

Reuters.com

Reuters.com

«Спадзяюся, гэтай асадкай будзе падпісана мірнае пагадненне», - сказаў пантыфік, які неаднаразова ў сваіх публічных казаннях маліўся за ўрэгуляванне крызісу ва Украіне.

Як удакладняе служба інфармацыі Святога прастола, гутарка кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы з украінскім госцем доўжылася некалькі хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?