Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у вялікім інтэрв'ю чэшскай газеце «Лідове навіны», стэнаграму якога друкуе сёння сайт МЗС Беларусі.

«Адразу хачу сказаць, па-першае, мы выступаем за тое, каб сітуацыя ва Украіне нармалізавалася, каб там быў дыялог і ўнутрыпалітычны, і знешнепалітычны, каб як мага хутчэй запанаваў мір і стабільнасць, — заявіў У. Макей.

 Уступленне Украіны ў НАТА, калі гэта адбудзецца, вядома ж, для нас абсалютна непрымальна. Гэта пацягне за сабой яшчэ бóльшыя негатыўныя наступствы. Мы зыходзім з гэтага.

Што тычыцца выбару Украіны паміж Еўрапейскім саюзам або Мытным саюзам, будучым Еўразійскім эканамічным саюзам, то гэта — суверэннае права гэтай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0