32-гадовы Андрэй з Кіева дайшоў да канца гульні World of Warcraft. Яго герой - эльф Hiruko, дайшоў да 90-га ўзроўню, атрымаўшы 2057 гульнявых дасягненняў і забіўшы больш за 1,5 млн. праціўнікаў.

Геймер расказаў журналістам, што выдаткаваў на гульню больш за 17 тысяч гадзін, гэта значыць амаль 10 гадоў жыцця. Пры гэтым ён зусім не цікавіўся падзеямі ва Украіне і нічога не ведае, што адбывалася і адбываецца ў Кіеве.

У Facebook Андрэй прызнаўся, што гульня - гэта ўсё яго жыццё. Маючы вышэйшую адукацыю, малады чалавек нідзе не працуе. Некаторы прыбытак прыносіць дапамога іншым гульцам. У падзяку за пройдзены квэст або паляпшэнне навыкаў персанажа, геймеры пералічваюць грошы на яго рахунак. Аб памеры заробку Андрэй замоўчвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?