Ігар Маісееў нарадзіўся 21 студзеня 1906 г. у Кіеве, у 1915 г. сям’я зьбіралася пераехаць у Парыж, ужо былі набытыя квіткі, але Першая сусьветная зачыніла межы, і Маісеевы пераехалі ў Маскву.
Ігар Маісееў быў залічаны ў трупу Большого ў 1924 г. Балетмайстарам галоўнай сцэны СССР ён стаў выпадкова, у 1930 г. паставіўшы балет «Футбаліст».
Сваю першую трупу ён сабраў у 1937 г.
Маісееву было прысуджана больш за 25 расейскіх дзяржаўных прэмій, ён ляўрэат трох сталінскіх і адной ленінскай прэмій, народны артыст СССР. У сучаснай Расеі яму ўручылі ордэн «За заслугі перад Айчынай» першай ступені.
Праца Маісеева была адзначана ўзнагародамі і ганаровымі тытулаамі ў ЗША, Францыі, Польшчы, Румыніі і другіх краінах.
У рэпэртуары ансамбля народнага танца Ігара Маісеева больш за 300 нумароў.