IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, што адбудзецца 3—5 кастрычніка 2014 года у Коўне ў Літве, абвяшчае прыём індывідуальных заявак на ўдзел.

Падаць заяўку можна да 2 чэрвеня 2014 года шляхам запаўнення анлайн-формы на сайце Кангрэса.

На дадзены момант на падставе прапаноў ад груп навукоўцаў і лідараў акадэмічнай супольнасці папярэдне сфармулявана каля 40 даследчых накірункаў, па якіх праводзіцца збор індывідуальных заявак.

Поўны спіс кірункаў можна паглядзець тут.

Вызначаныя даследчыя накірункі ахопліваюць практычна ўсе сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Плануецца, што па выніках збору індывідуальных заявак накірункі будуць аб’яднаны ў 14-16 спецыялізаваных секцый. 

Арганізатары Кангрэсу даследчыкаў Беларусі прапануюць надаць асаблівую ўвагу шматлікім юбілеям года: Аршанская бітве, гадавіне вызвалення Мінска, узгодкам пачатаку Першай сусветнай вайны, дваццацігоддзе ўзнікнення даменнай зоны.by.

Галоўнай тэмай мусіць стаць Беларусь у кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы: змена стратэгій вялікіх дзяржаў у рэгіёне ЦУЕ у 2004—2014 гадах, ваенныя і тэрытарыяльныя канфлікты на постсавецкай прасторы, рост уплыву краін Усходняй і Паўднёвай Азіі ў рэгіёне ЦУЕ, мясцовая палітыка, самакіраванне ў Беларусі і іншых краінах ЦУЕ, асаблівасці рэгіянальнага эканамічнага развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?