Пра гэта гаворыцца ў звароце за подпісам старшыні брацтва Першай Украінскай дывізіі Украінскай нацыянальнай арміі Яўгена Куцыка і старшыні Львоўскага краявога брацтва ветэранаў АУН —УПА Алеся Гуменюка.
«Набліжаецца 28 красавіка — дзень стварэння дывізіі «Галіччына». Мы ведаем, што ва Украіне ўжо накіроўваюцца з Расіі групы так званых рускіх нацыяналістаў, задача якіх заключаецца ў тым, каб даць маскоўскім тэлеканалам адпаведныя сюжэты пра «украінскі фашызм», — адзначылі яны.
«Удзельнічаць у рэжысаваных Масквой акцыях ва ўмовах пуцінскай агрэсіі — гэта акт усвядомленага ці неўсвядомленага супрацоўніцтва з агрэсарам, гэта акт здрады!» — наворыцца ў звароце.
У сувязі з гэтым аўтары звароту заклікаюць усіх, «хто з павагай ставіцца да нацыянальна-вызваленчай барацьбы, да памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за Украіну і за нас, яшчэ жывых ветэранаў гэтай барацьбы, «устрымацца ад правядзення ў гэтым годзе любых масавых мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі.
«Ваша павага да нас і да загінулых у барацьбе братоў будзе вялікай, калі сёння мы не дамо Маскве шанцу паказаць вызваленую ад бандыцкага рэжыму Украіну тэрыторыяй, на якой маршыруюць «Бэндэр — фашысты» з нацысцкімі прывітаннямі і сімволікай», — гаворыцца ў звароце.