«У час выканання службовых абавязкаў, у ходзе штодзённага кантрольнага агляду інжынерных загарод, двое ваеннаслужачых ваеннай службы па кантракце Узброеных Сіл Украіны атрымалі раненні. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай атрымання раненняў стаў выбух невядомай самаробнай выбуховай прылады», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінабароны.

Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі на месцы здарэння, пацярпелых ваеннаслужачых на ваенным верталёце Мі-8 неадкладна адправілі ў Ваенна-медыцынскі клінічны цэнтр Паўночнага рэгіёну Харкава.

«Падчас транспарціроўкі салдат К. ад атрыманых траўмаў сканаў. Малодшы сяржант Г. знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Стан яго здароўя ваенныя медыкі ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці, пагрозы жыцця няма», — гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны і абставіны здарэння усталёўваюць праваахоўныя органы. Прызначана службовае расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?