Санкцыі накладзеныя з-за далучэння Крыма, якое ЗША не прызнаюць, а таксама з-за пазіцыі Расіі па Украіне. «З 17 красавіка Расія не зрабіла нічога, каб выканаць Жэнеўскія абавязацельствы, наадварот, яна здзяйсняе яшчэ большую эскалацыю крызісу», — заявіў прэс-сакратар Белага дома Джэй Карні.

«Міністэрства фінансаў накладвае санкцыі на 7 расійскіх афіцыйных асоб, у тым ліку дваіх — з блізкага кола прэзідэнта Пуціна, іх актывы будуць замарожаныя, а выдача віз ЗША забароненая, а таксама на 17 кампаній, звязаных з блізкім колам Пуціна, чые актывы будуць замарожаныя», —- гаворыцца ў заяве.

У чорным спісе сем службовых асоб: віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, кіраўнік дзяржаўнай нафтавай кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Вячаслаў Валодзін, паўнамоцны прадстаўнік Пуціна ў Крымскай федэральнай акрузе Алег Белавенцаў, дырэктар ФСА генерал Яўген Мураў, гендырэктар дзяржкарпарацыі «Ростех» Сяргей Чэмезаў і старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў.

Пад санкцыі ЗША таксама падпалі 17 расійскіх кампаній, якія працуюць у сферах энергетыкі, банкаўскай галіны і інфраструктуры: ТАА «Акваніка», ТАА «Авія Груп», ТАА «Авія Груп Норд», ЗАТ «Зест», Інвесткапіталбанк, Собінбанк, «Сахатранс», СМП Банк, «Стройгазмонтаж», «Стройтрансгаз», «Стройтрансгаз-М», ВК «Аброс», «Трансойл», Volga Group.

У выніку аплатныя сістэмы Visa і MasterCard прыпыняюць абслугоўванне карт расійскіх СМП банка і Інвесткапіталбанка, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Санкцыі супраць АБ «Расія» былі ўведзеныя ў канцы сакавіка.

«У мэтах адпаведнасці заканадаўству ЗША Visa International Service Association спыніла доступ да сеткі Visa для названых фінансавых інстытутаў», — паведамілі ў кампаніі Visa.

Плацежная сістэма MasterCard таксама прыпыняе доступ да сваіх сервісаў для гэтых банкаў.

«Банкі змогуць працягваць абслугоўванне сваіх карт праз свае кліенцкія офісы і банкаматы», — сказаў прадстаўнік прэс-службы MasterCard.

СМП Банк і Інвесткапиталбанк ўжо падпадалі пад амерыканскія санкцыі памылкова: міжнародныя аплатныя сістэмы Visa і MasterCard 21 сакавіка спынілі абслугоўванне іх карт адначасова з картамі банка «Расія». Праз некалькі дзён абслугоўванне карт СМП-банка і Інвесткапиталбанка было адноўленае.

СМП Банк падкантрольны братам Аркадзю і Барысу Ратэнбергам, уваходзіць у чацвёртую сотню па памеры актываў сярод расійскіх банкаў. Інвесткапіталбанк ўваходзіць у другую сотню расійскіх банкаў па памеры актываў. Аркадзь і Барыс Ратэнбергі з 2008 года валодаюць 80% акцый банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?