БелТА

БелТА

Пытанне пошлін на нафтапрадукты па-ранейшаму будзе вырашацца на двухбаковым узроўні. Пра гэта заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе.

«Пошліны на нафтапрадукты на сённяшні дзень з'яўляюцца прадметам двухбаковых дамоўленасцяў і да фарміравання агульнага рынку застануцца прадметам ўрэгулявання на двухбаковай аснове», — сказаў Віктар Хрысценка.

«Ці будзе адбывацца трансфармацыя ў гэтым сэнсе і якая —будзе вырашацца паралельна з працай над дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе ўжо толькі паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй», — дадаў ён.

«Не пазней за 2025 год пачнуць функцыянаваць агульныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу», — сказаў Віктар Хрысценка.

У 2018 будзе зацверджана праграма па фарміраванні гэтых рынкаў. Як растлумачыў Віктар Хрысценка, каб запусціць працу агульных рынкаў, спатрэбіцца падпісанне спецыяльных міжнародных дагавораў, якія прапісаны ў праекце дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

«Калі гэта адбудзецца раней за 2025 год, што дамова дапускае, значыць, яны [рынкі] пачнуць дзейнічаць раней», — адзначыў ён.

Што тычыцца пытання аб месцы размяшчэння наднацыянальнага органа, то Віктар Хрысценка адзначыў, што вырашана захаваць статус- кво, гэта значыць камісія працягне сваё функцыянаванне ў Маскве.

Гаворачы аб стварэнні фінансавага рэгулятара, старшыня Калегіі ЕЭК распавёў, што ў дамове аб Еўразійскім эканамічным саюзе прапісаны выхад на фарміраванне фінансавага рэгулятара ў 2025 годзе з размяшчэннем яго ў Алматы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?