Галоўны трэнер «Баварыі» Хасэп Гвардыёла узяў на сябе віну за разгромнае паражэнне ад «Рэала» (0:4) у матчы ў адказ 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Мы пацярпелі вялікі разгром. Сёння ў нас было вельмі мала галявых момантаў. Мы гулялі дрэнна, і адказнасць за гэта нясу я, бо дапусціў некалькі памылак.

Такія матчы — высокі ўзровень еўрапейскага футбола, і за любы промах тут ідзе імгненнае пакаранне. Паспрабую настроіць гульцоў на астатнія матчы», — адзначыў Гвардыёла.

Гэтая параза стала самым буйным у трэнерскай кар'еры іспанскага спецыяліста.

Сёння пройдзе другі паўфінал: «Чэлсі» — «Атлетыка» (першы матч — 0:0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?