Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў, выступаючы на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, даў зразумець, што Расія датычная да замаху на мэра Харкава Генадзя Кернеса.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ААН.

Сяргееў падкрэсліў, што многія члены незаконных узброеных груп на ўсходзе Украіны з'яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і нават не спрабуюць схаваць гэтага, публічна паказваючы свае пасведчанні.

Па словах пастаяннага прадстаўніка, «украінскія праваахоўныя органы маюць дакладныя доказы датычнасці названых асоб да здзяйснення цяжкіх злачынстваў».

«У сувязі з гэтым Сяргееў распавёў у дэталях аб жорсткіх забойствах на ўсходзе Украіны, у тым ліку забойства Уладзіміра Рыбака. Пасол звярнуў увагу да нападу на мэра Харкава», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?