Пазачарговыя выбары прэзідэнта Украіны 25 мая адбудуцца пры любых абставінах і з юрыдычнага пункту гледжання будзе лічыцца, што адбыліся.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Андрэй Магера.

«Выбары 25 мая адбудуцца пры любым надвор'і. Вядома, не хочацца, каб мы сутыкнуліся з праблемай немагчымасці галасавання на асобна ўзятых участках [гаворка пра Луганскую і Данецкую вобласці]. Выключаць гэта, на жаль, немагчыма, асабліва ў нашых умовах. Аднак задача павінна стаяць такім чынам, каб такой колькасці участкаў было як мага менш», — сказаў Магера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?