Супраць камандзіраў сілавых падраздзяленняў адкрыты крымінальныя вытворчасці за адмову адкрываць агонь падчас антытэрарыстычнай аперацыі (АТА), кіраўнікі спецпадраздзялення СБУ «Альфа» адхіленыя.

Пра гэта паведаміў в. а. кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі.

Ён паведаміў, што на сёння Генпракуратурай распачаты тры крымінальныя вытворчасці ў дачыненні да камандзіраў падраздзяленняў, якія ва ўмовах АТА адмовіліся выконваць загады.

Таксама, па словах Пашынскага, кіраўніцтва спецпадраздзялення СБУ «Альфа» поўнасцю адхілена за невыкананне баявога загаду, і па іх праводзіцца службовае расследаванне.

Акрамя таго, праводзіцца службовае расследаванне ў дачыненні да кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення МУС у Луганскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?